Кобрынскія міліцыянты танчаць з гарэлкай (відэа)
У інтэрнэце з'явілася відэа пра адпачынак на прыродзе праваахоўнікаў у форме.
На відэа, якое з'явілася ў інтэрнэце, група міліцыянтаў танчыць пад папсу з бутэлькай гарэлкі ў руках. Паведамляецца, што гэтыя праваахоўнікі працуюць у папраўчай установе адкрытага тыпу ў вёсцы Лушчыкі Кобрынскага раёна.
А гэтае відэа пра танцы спецназаўцаў з'явілася пасля мінулагодніх прэзідэнцкіх выбараў і жорсткага разгону Плошчы.
Фота — bymedia