Колькасць ахвяраў тэракту ў "Дамадзедаве" — ужо 35 чалавек (відэа)
Уся зала на другім паверсе "Дамадзедава", дзе тэрарыст прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне і знаходзіліся сустракаючыя, залітая крывёй.
На дадзены момант на месцы, дзе працуе следчая група, знаходзяцца 17 целаў загінулых.
Выбітае шкло, навокал раскіданыя асабістыя рэчы загінулых і пацярпелых, валяюцца перакуленыя вазкі для перавозкі рэчаў, усё пакрыта пластом пылу, які асеў у выніку выбухной хвалі.
На першым паверсе таксама пабітае шкло ліфтаў і аўтаматычных дзвярэй, іх выбівалі людзі, якія выбягалі ў паніцы з будынка.
Зона блакаваная супрацоўнікамі міліцыі, на месцы працуюць крыміналісты, якія бяруць ўзоры, а таксама фатаграфуюць рэчы і целы загінулых.
Мяркуючы па характары выбуху, бомба была начыненая металічнымі элементамі, бо ўся зала, калідоры, лесвіцы залітыя крывёй параненых, перадае РИА Новости.
Колькасць ахвяраў тэракту ў "Дамадзедаве " ўзрасла да 35 чалавек,
паведаміла журналістам прэс-сакратар аэрапорта Алена Галанава. Больш за
50 чалавек шпіталізаваныя ў маскоўскія лякарні.
Правяраецца датычнасць да выбуху ў аэрапорце "Дамадзедава" ўдзельнікаў
паўночнакаўказскага бандпадполля. Паводле папярэдніх звестак
праваахоўных органаў, смяротнік, які здзейсніў выбух, з'яўляецца
выхадцам з Паўночнага Каўказа.
Нагадаем, у выніку тэракту, што адбыўся ў "Дамадзедаве", загінулі 35 чалавек, больш за 130 атрымалі раненні. Магутнасць выбуховай прылады склала ад 5 да 10 кг у трацілавым эквіваленце.
Распачатая крымінальная справа паводле артыкулу "Тэракт".
Як паведаміла Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы МЗС Беларусі Марыя
Ваньшына, на цяперашні момант інфармацыі пра грамадзянства загінулых і
раненых няма. Падтрымліваецца пастаянная сувязь з беларускім
консульствам у Маскве, а таксама з кампетэнтнымі расійскімі службамі.
Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведеў правёў аператыўную нараду па сітуацыі ў "Дамадзедаве" з удзелам генпракурора, кіраўнікоў Следчага камітэта і Мінтранса.
Ён даручыў міністру транспарта Ігару Лявіціну ўвесці адмысловы рэжым ва ўсіх аэрапортах і на транспартных вузлах Расіі.
Паводле папярэдніх звестак, выбуховую прыладу, якая спрацавала сёння ў
маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава", падарваў тэрарыст-смяротнік.
Рэйсы ў "Дамадзедаве" затрыманыя, пасажыраў, якія прайшлі рэгістрацыю, не дапускаюць у зону пашпартнага кантролю, паведаміў РІА Новости відавочца.
Зона прылёту міжнароднага тэрмінала ачэпленая міліцыяй. Пасажыраў, што выходзяць з зоны выдачы багажу, просяць неадкладна пакінуць аэрапорт.
Колькасць ахвяраў тэракту, паводле апошніх звестак, дасягнула ўжо 31 чалавека. Пра трагічнае здарэнне паведамілі прэм'еру Уладзіміру Пуціну.
Фота: kp.ru