Колькасць карыстальнікаў Facebook перавысіла 955 мільёнаў
У гэты лік уваходзяць тыя, хто хаця б раз на месяц заходзіць у гэтую самую папулярную ў свеце сацыяльную сетку.
Па выніках другога квартала 2012 года аўдыторыя Facebook вырасла на 54 мільёны, альбо на 6%, адносна паказчыка на канец сакавіка. Штодня на сайт заходзіць каля 552 мільёнаў карыстальнікаў.
Канкурэнт Facebook сацыяльная сетка Google+ на цяперашні момант налічвае 250 мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў. Штодня на яе сайт заходзіць 75 мільёнаў чалавек, інфармуе РІА "Новости".