Колькасць пацярпелых у выніку наезду электрычкі ў Буэнас-Айрэсе ўжо 550
Загінулі болей за 40 чалавек. Яшчэ некалькі дзесяткаў чалавек заціснутыя ў пашкоджаных вагонах, інфармуе агенцтва Associated Press.
Нагадаем, здарэнне адбылося на станцыі Опсе ў цэнтры аргентынскай сталіцы. Электрычка, у якой было каля тысячы пасажыраў, заехала ў тупік. Першыя тры вагоны літаральна ляглі адзін на аднаго. Спачатку паведамлялася пра 340 параненых.
Фота — america.infobae.com