Кошты на золата ізноў б’юць рэкорды
На нью-ёркскай біржы кошты на золата дасягнулі $ 1850 за тройскую ўнцыю.
Кошты на золата б'юць рэкорды ўжо другі дзень запар. У канцы ліпеня каштоўны метал каштаваў $ 1631 за ўнцыю. З пачатку года цана на золата вырасла на 28%. Рост цэнаў на золата абумоўлены асцярожнасцю інвестараў з нагоды лёсу еўразоны і стабільнасці эканомікі ЗША, паведамляе ВВС.