Курс долара панізіўся
На Беларускай валютна-фондавай біржы 19 снежня ён зменшыўся на 30 рублёў.
Цяпер за 1 долар даюць 8430 замест учорашніх 8460 рублёў. Нагадаем, што ў панядзелак долар падаражэў з 8450 да 8460 рублёў.
Расійскі рубель сёння таксама патаннеў — ад 264 да 263 беларускіх. Курс еўра зменшыўся з 11 010 да 10 970 беларускіх рублёў.