Курс долара працягвае зніжацца
Такія вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 14 снежня.
Курс долара па іх выніках зменшыўся з 8460 да 8450 рублёў. Расійскі рубель таксама патаннеў — з 267 да 266 беларускіх. Курс еўра сёння знізіўся з 11 150 да 11 010 рублёў.