Кватэры для ільготнікаў падаражэюць на 20%

Учора старшыня Мінаблвыканкаму Барыс Батура заявіў, што сёлета не чакаецца моцнага падаражэння квадратнага метра жытла.  Па яго словах, якія перадае infobank.by, пабудаваныя, але не здадзеныя ў канцы мінулага года дамы будаўнікі павінны здаць сёлета ў першым квартале. Кошт квадратнага метра ў іх будзе роўны таму, які ўсталяваўся на снежань.

У сярэднім на канец мінулага года ў Мінскай вобласці кошт квадратнага метра для ільготнікаў складаў каля 4 млн рублёў. Да канца году ён можа вырасці да 4,8 млн рублёў.