Квіткі на БАТЭ ў Лізе Еўропы будуць прадаваць па два ў рукі

Як піша газета "Вечерний Гродно", у прыватнасці на Гродна будзе вылучана каля 3–4 тысяч квіткоў. Прадавацца яны будуць у касах стадыёна з абмежаваннем — па два квіткі ў рукі.

Нагадаем, што матч Лігі Еўропы паміж БАТЭ і турэцкім "Фенербахчэ" адбудзецца 14 лютага на гродзенскім стадыёне "Нёман". Кіраўніцтва стадыёна кажа, што галоўная задача зараз — справіцца з маразамі і прыбраць увесь снег. Дарэчы, на полі ўжо ўключылі падагрэў, яго тэмпературу будуць павялічваць паступова.

Фота — vgr.by