Квіткі на матч БАТЭ — “Барселона” могуць каштаваць 40 долараў
Такое меркаванне выказаў кіраўнік каманды Анатоль Капскі.
На яго думку, самыя дарагія квіткі на гульню барысаўскай каманды з “Барселонай” у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў у Мінску павінны каштаваць каля 40 долараў. Разам з тым, Анатоль Капскі ў гутарцы з “Прэсболам” выказаў пажаданне зрабіць асноўную масу квіткоў агульнадаступнай. У такім выпадку на стадыён змогуць трапіць простыя заўзятары. Продаж квіткоў на унікальны для Беларусі футбольны матч можа пачацца ўжо на наступным тыдні. Нагадаем, што сама гульня пройдзе на мінскім “Дынама” 28 верасня.