“Лакаматыў” вернецца ў КХЛ у наступным сезоне

Асноўны склад каманды быў страчаны ў авіякатастрофе 7 верасня. 37 хакеістаў, сярод якіх былі беларусы Руслан Салей і Сяргей Астапчук, загінулі. Выжыў толькі адзін гулец “Лакаматыва”, Аляксандр Галімаў, які цяпер знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

“Безумоўна, каманду трэба адраджаць, але наша цвёрдая пазіцыя, што “Лакаматыў” працягне выступленне ў КХЛ з наступнага сезона”, — цытуе прэзідэнта клуба РИА Новости.

У складзе “Лакаматыва” выступалі хакеісты зборных Расіі, Беларусі, Чэхіі, Славакіі, Швецыі, Латвіі. Клуб з’яўляецца трохразовым чэмпіёнам Расіі. Штогод яраслаўцы ўваходзілі ў лік фаварытаў расійскага першынства.