Латвійскі суд не аддаў Беларусі 110 тысяч тон нафты
Латгальскі акруговы суд (Латвія) не задаволіў пазоў кампаніі "Полацктранснафта Дружба".
Беларуская кампанія выстаўляла прэтэнзіі да латвійска-расійскай кампаніі "Латространс". Гаворка ідзе пра спрэчую спрэчную тэхналагічную нафту ў магістральным нафтаправодзе Полацк-Вентспілс. 9 снежня Латгальскі суд адмовіўся прызнаць права ўласнасці беларускага прадпрыемства на 110 тысяч тон нафты, якая знаходзіцца ў нафтаправодзе на тэрыторыі Латвіі, перадае БЕЛТА. Таксама суд адмяніў забарону "Латространсу" зліваць і перамяшчаць гэтую нафту.
Працэс паміж беларускай і латвійска-расійскай кампаніяй цягнецца ўжо год. Беларускі бок лічыць, што тэхналагічная нафта ў невыкарыстоўваным нафтаправодзе належыць яму. Латвійскі ж бок хоча зліць нафту сабе і запоўніць трубу сумессю газаў.