Літоўскія консульствы выдаюць беларусам візы на два і болей гадоў
Летась консульствы выдалі грамадзянам Беларусі 584 такія візы.
Пра гэта дырэктар консульскага дэпартамента МЗС Літвы Андрус Пулокас паведаміў у адказ на ліст кааліцыі няўрадавых арганізацыі "У Беларусь і Еўропу — без візы!". Па яго словах, гэта менш за 0,5% ад усіх шэнгенскіх віз, выдадзеных літоўскімі консульствамі грамадзянам Беларусі.
Актывісты разлічваюць, што практыка выдачы візаў з вялікім тэрмінам будзе расці. Гэта, з аднаго боку, спросціць жыццё беларусам, якія часта па справах едуць у Літву. З другога, зменшыць нагрузку на супрацоўнікаў консульстваў.
Нагадаем, паводле артыкулу 24 Візавага кодэкса ЕС, які пачаў дзейнічаць з красавіка 2010 года, шэнгенская віза можа выдавацца на тэрмін да пяці гадоў. Больш за ўсё шэнгенскіх віз беларусам выдаюць консульствы Польшчы, Літвы і Нямеччыны. Але, як правіла, яны выдаюцца на паўгода ці год.
Фота — visashengen.at.ua