Літоўскія міністэрствы вінавацяць адно аднаго ў выдачы рахункаў Бяляцкага
Міністр юстыцыі Літвы Рэмігіюс Шымашус прад'явіў прэтэнзіі МЗС Літвы, паколькі менавіта яно фармальна паставілася да беларускіх запытаў.
Шымашус лічыць, што МЗС не папярэдзіла калегаў па ўраду аб існуючай небяспецы, звязанай з перадачай дадзеных афіцыйнаму Мінску, піша “Беларускі Партызан”. Ён сказаў у інтэрв'ю парталу BNS, што здзіўлены заявамі кіраўніцтва МЗС, быццам з 2008 года існуе практыка звяртацца ў гэтае ведамства за кансультацыямі, калі "запыты замежных дзяржаў выклікаюць хоць найменшыя сумневы.
Нагадаем, што справа Алеся Бяляцкага, якога арыштавалі па падазрэннях у нясплаце падаткаў, атрымала шырокі розгалас у Літве. Менавіта ведамствы гэтай краіны перадалі беларускаму боку інфармацыю аб літоўскіх рахунках праваабаронцы.