Літва выдала візу беларускай чыноўніцы памылкова

Літоўскія дыпламаты сцвярджаюць, што неабходна тэрмінова латаць дзіркі ў сістэме выдачы віз не толькі ў Літве, але і на ўсёй прасторы Шэнгенскай дамовы, піша партал DELFI.


Міністэрства пачало расследаванне па гэтым інцыдэнце ў сераду — дзень, калі намесніца міністра юстыцыі Беларусі спрабавала патрапіць у Літву. Алу Бодак не пусцілі праз мяжу, бо яна ўнесеная ў "спіс неўязных" на тэрыторыю Еўрасаюза. 


Міністр унутраных спраў Літвы Раймундас Палайціс у пятніцу паведаміў, што беларуская дэлегацыя складалася з сямі чалавек, і ў Літву не пусцілі толькі Бодак. Між тым, раней СМІ паведамлялі, што ў складзе дэлегацыі быў суддзя Аляксей Рыбакоў, унесены ў "спіс неўязных" за суд над Аляксандрам Казуліным у 2006 годзе. Яго, нібыта, таксама не прапусцілі ў Літву.