Лукашэнка бліжэйшым часам наведае Туркменію
Па выніках візіту плануецца падпісанне пакета міжурадавых пагадненняў.
Пра гэта паведамляе ІА REGNUM са спасылкай на афіцыйныя крыніцы ў Ашхабадзе.
Падчас афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Туркменію ў чэрвені 2009 года быў падпісаны пакет з 14 дакументаў. У прыватнасці, Беларусь паставіла ў Туркменію 1,5 тыс. адзінак тэхнікі МТЗ на суму 33 млн долараў. Акрамя таго, была дасягнутая дамоўленасць наконт таго, што Беларусь пабудуе "пад ключ" горна-абагачальны комплекс на базе Гарлыцкага радовішча калійных соляў. Рэалізацыя гэтага праекта дазволіць вырабляць да 1,5 млн тон калійных угнаенняў штогод. Праект ацэньваецца ў суму каля 1 млрд долараў.