Лукашэнка даведаўся пра пратэрмінаваныя тавары ў вясковых крамах (відэа)

Кіраўнік Беларусі запатрабаваў ад спажывецкай кааперацыі не крыўдзіць сельскіх жыхароў і спыніць продаж няякасных пратэрмінаваных тавараў.

"Як мне дакладваюць, у 71 краме згаданыя парушэнні былі выяўлены двойчы, у васьмі — тройчы. Небяспечна, калі гэта становіцца сістэмай. Тады гэта ўжо не недахоп, а злачынства", — перадае interfax.by словы Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што па-ранейшаму значная частка таваразвароту складаецца за кошт рэалізацыі хлеба, алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў і цукру.