Лукашэнка хоча аддаць навуку карпарацыям
Кіраўнік Беларусі на сустрэчы з навукоўцамі прапанаваў разам знайсці найбольш эфектыўныя шляхі развіцця навукі.
Адным з такіх шляхоў Аляксандр Лукашэнка бачыць перадачу навуковых даследаванняў універсітэтам і карпарацыям.
Лукашэнка: "Самым дыскусійным застаецца пытанне эфектыўнай арганізацыі навукі. Давайце параімся, ці прытрымлівацца нам традыцыйных арганізацыйных формаў, дзе пануючую ролю адыгрывае Акадэмія навук з разгалінаванай сеткай інстытутаў і навукова-практычных цэнтраў. Ці, можа быць, узяць на ўзбраенне практыку заходніх краін, дзе фундаментальная навука засяроджаная ва ўніверсітэтах, а топавыя прыкладныя даследаванні аддадзеныя ў вядзенне карпарацый".