Лукашэнка крытыкуе ўрад за пасіўнасць і "імітацыю бурнай працы" (відэа)

На ім разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2012 годзе і задачы на бягучы год.

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў урад за пасіўнасць, адсутнасць ініцыятывы, няўменне працаваць на папярэджанне негатыўных з'яваў. "Вы, як заўсёды, чакаеце указанняў і даручэнняў... замест таго, каб самім своечасова вырашаць якія ўзнікаюць праблемы, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Мне даводзіцца пастаянна "падштурхоўваць" выканаўчую вертыкаль. Толькі пасля жорсткіх патрабаванняў ўрад і Нацыянальны банк пачынаюць дзейнічаць... З такім стылем працы... паважаныя члены ўрада, доўга не пратрымаецеся".

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў забяспечыць у 2013 годзе рост экспарту да 60 мільярдаў долараў, што на 8 мільярдаў долараў вышэй за паказчыкі 2012 года. Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што "ўжо стаміўся гаварыць пра неабходнасць пашырэння рынкаў збыту беларускай прадукцыі. Вашыя дзеянні ў гэтым кірунку падобныя на імітацыю бурнай працы".