Лукашэнка мяркуе зэканоміць да 4 мільярдаў долараў
Па яго словах, гэта ўдасца за кошт зніжэння цэнаў на расійскія энэргарэсурсы ў 2012 годзе.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на семінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў.
Лукашэнка: "Вышэйшыя органы ўлады нямала зрабілі для таго, каб у будучым годзе было трохі лягчэй. Як вы ведаеце, і цэны на газ будуць не тыя, і кошты на нафту будуць не тыя. Мы яшчэ дамаўляемся, якія яны будуць. Але ўжо ясна, што будуць не тыя. Больш за тры мільярды долараў, а можа быць, і больш за чатыры мы атрымаем эканоміі за кошт паніжэння коштаў на энэргарэсурсы".
Па словах беларускага лідара, у краіне будзе ўзяты курс на павышэнне прыбыткаў насельніцтва. Напрыклад, ужо на пачатку 2012 года будуць павышаныя заробкі і пенсіі.