Лукашэнка нацэльвае АДКБ рэагаваць на крызісы

Кіраўнік беларускай дзяржавы як старшыня Савета калектыўнай бяспекі АДКБ паставіў перад арганізацыяй шэраг бягучых задач.

"Галоўная задача — гэта апрацоўка практычных пытанняў крызіснага рэагавання", — паведаміў журналістам пасля заканчэння сустрэчы Мікалай Бардзюжа.

Адзін з такіх крызісаў Лукашэнка і Бардзюжа сёння абмеркавалі. Гаворка ішла пра Кыргызстан, дзе генеральны сакратар АДКБ нядаўна пабываў. "Там ёсць досыць вялікія пытанні, звязаныя з актывізацыяй экстрэмісцкага падполля", — цытуе Бардзюжу БЕЛТА.

Нагадаем, цяперашнія кіргізскія ўлады пакуль беспаспяхова патрабуюць ад Беларусі выдачы экс-прэзідэнта Бакіева, якога падазраюць у дэстабілізацыі абстаноўкі ў Кыргызстане.