Лукашэнка наведаў храм Усіх святых разам сынам Мікалаем

Аляксандр Лукашэнка падараваў мітрапаліту насценны гадзіннік, аздоблены разнымі карункавымі арнаментамі, выкананымі ў тэхніцы сожскай скані. Філарэт у сваю чаргу падараваў беларускаму лідару ікону Ражджаства Хрыстова.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны, Аляксандр Лукашэнка паслухаў спевы хору выхаванцаў нядзельнай школы Усехсвяцкага прыходу. Ён таксама азнаёміўся ў планамі па завяршэнні будаўніцтва і стварэнні ўнутранага ўбрання храма-помніка. Затым беларускі лідар і мітрапаліт Філарэт разам пілі гарбату.