Лукашэнка назваў прычыну "бунтаў" у Тунісе і Егіпце

"Два мільярды насельніцтва ў свеце сёння галадаюць. Усе бунты, якія адбываюцца ў свеце, у тым ліку і развітых краінах, сёння пачаліся ў Паўночнай Афрыцы, бо не хапае харчавання", — патлумачыў Лукашэнка.

Таму, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, "перапрацоўка прадуктаў харчавання для любой краіны ў сучасных варунках набывае стратэгічны накірунак", — перадае БЕЛТА.