Лукашэнка патлумачыў, чаму "здулася" мінскае "Дынама"
Прычына няўдалай гульні хакеістаў у плэй-оф КХЛ у тым, што трэнеры не змаглі вывесці каманду на пік формы.
Такое меркаванне выказаў кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today. "Мы планавалі прасунуцца значна далей", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Нагадаем, мінскае "Дынама" пад кіраўніцтвам чэшскага спецыяліста Марэка Сікоры прайграла ўжо ў першым крузе плэй-оф маскоўскаму "Дынама" — 0:4 (у серыі).
Фота — bymedia.net