Лукашэнка прадставіў Кабякова на новай пасадзе
Нагадаем, што днямі Андрэй Кабякоў прызначаны кіраваць Адміністрацыяй прэзідэнта.
Прадстаўляючы яго, кіраўнік Беларусі заявіў, што ў яго кадравых рашэннях няма закулісных інтрыг, інфармуе БЕЛТА.
Лукашэнка згадаў, што аналітыкі каментавалі апошнія кадравыя перастаноўкі так: Уладзіміра Макея адправілі ў МЗС, каб весці перамовы з Захадам, а Андрэй Кабякоў будзе весці перамовы з Усходам. Па словах Лукашэнкі, у аснове яго кадравай палітыкі заўсёды ляжалі такія крытэры, як прафесіяналізм і адданасць сваёй краіне. Таксама ён адзначыў, што і Кабякоў, і Макей будуць размаўляць і з Захадам, і з Усходам і ажыццяўляць палітыку, вызначаную кіраўніком дзяржавы.
Фота — aif.by