Лукашэнка прыбыў у Каракас

Тым часам Нацыянальная асамблея Венесуэлы правядзе сёння, 8 сакавіка пазачарговае паседжанне, каб прыняць прысягу ў віцэ-прэзідэнта Нікалаа Мадура ў якасці часовага выканаўцы абавязкаў кіраўніка дзяржавы, перадае БЕЛТА.

Паводле спікера венесуэльскага парламента Д’ёсдада Кабельё, такой была воля Уга Чавеса. Калі прэзідэнт накіроўваўся ў сваю апошнюю паездку на Кубу, дзе яго чакала чацвёртая аперацыя, ён заявіў, што Нікалас Мадура павінен будзе завяршыць яго прэзідэнцкі тэрмін. Затым былы лідар Венесуэлы заявіў, што на новых выбарах народ павінен прагаласаваць за Мадура.