Лукашэнка прыгразіў зняць кіраўніка Мінгарвыканкама
Кіраўнік Беларусі незадаволены працай мінскіх уладаў з інвестарамі.
Калі сітуацыя не будзе выпраўленая, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў зняць з пасады кіраўніка Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцьку. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Мінску.
Лукашэнка: "Крый божа, вы мне не растлумачыце па гэтых праектах і будзеце распавядаць, што вы не вінаватыя. І крый божа, надалей я яшчэ пачую хоць адну скаргу - наракайце самі на сябе. Там будзе новы старшыня гарвыканкама. Разбярыцеся са сваімі памочнікамі, намеснікамі. Што гэта за наплявальніцкае стаўленне да людзей?! З экрана вы кажаце адно, а вашы намеснікі, начальнікі, чыноўнікі, якія там працуюць, а іх не адна сотня, робяць усё наадварот! Я на гэта глядзець спакойна не магу".