Лукашэнка прызначыў новага міністра юстыцыі
Кіраўнік Беларусі 13 снежня прызначыў шэраг новых чыноўнікаў.
Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра юстыцыі. Ім стаў Алег Сліжэўскі, які да гэтага быў намеснікам міністра.
Сярод іншых прызначэнняў знайшлося месца і былому прэм'ер-міністру Сяргею Сідорскаму. Ён стаў сябрам калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі. Нагадаем, што год таму Сідорскага звольнілі з пасады прэм'ера.