Лукашэнка расказаў пра самую страшную пагрозу для дзяржавы (відэа)

Аляксандр Лукашэнка загадаў кіраўніцтву сілавых ведамстваў звярнуць яшчэ большую ўвагу на барацьбу з карупцыяй.

Лукашэнка: "Мне ўсё часцей і часцей, у тым ліку з Камітэта дзяржбяспекі, прыходзіць інфармацыя пра дзейнасць асобных кіраўнікоў органаў улады карупцыйнай скіраванасці. Калі мы не ўхілім праблемы, звязаныя з карупцыяй, дні не толькі нас, але і нашай дзяржавы будуць палічаныя. У нас няма таго рэзерву, які ёсць у Расіі. Маецца на ўвазе матэрыяльны рэзерв, няма той колькасці прыродных рэсурсаў, які яны маюць. У нас нават няма таго, што мае Украіна, каб потым пераадолець дзіркі, якія створаць у нашым грамадстве нядбайныя кіраўнікі".

Нагадаем, што 12 красавіка кіраўнік Беларусі зрабіў шэраг новых прызначэнняў у сілавых структурах — у КДБ, МУС, Следчым і Памежным камітэтах.


Аляксандр Лукашэнка правёў перастаноўкі ў КДБ, МУС, міністэрствах

Лукашэнка тлумачыць дзяржаўную палітыку "на кошках"

Гарбачоў: Для Лукашэнкі падышла б пасада члена палітбюро