Аляксандр Лукашэнка правёў перастаноўкі ў КДБ, МУС, міністэрствах (відэа)

Так, Ігар Сяргеенка стаў першым намеснікам старшыні КДБ па контрразведвальнай дзейнасці. Ігар Бусько стаў намеснікам старшыні КДБ па кадравым забеспячэнні і арганізацыйнай працы. Прызначаныя таксама кіраўнікі КДБ па Магілёўскай і Брэсцкай абласцях. Адбыліся кадравыя змены таксама ў Памежным і Следчым камітэтах, міністэрствах унутраных і замежных спраў.

Сярод іншых прызначэнняў можна адзначыць таксама новага намесніка міністра культуры — ім стаў Васіль Чэрнік. Першым намеснікам міністра спорту і турызму стаў Аляксандр Гагіеў.

Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч стаў дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі ў Мінадукацыі.


Лукашэнка расказаў пра самую страшную пагрозу для дзяржавы (відэа)