Лукашэнка раскрытыкаваў беларускае тэлебачанне

Аб гэтым Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам старшыню Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку, паведамляе БелаПАН. Кіраўнік дзяржавы зазначыў, што заробленыя сродкі БТ павінна накіроўваць на сваё развіццё. Лукашэнка падкрэсліў, што фінансы на тэлебачанні павінны расходвацца строга, а таксама даручыў Давыдзьку палепшыць працу кампаніі і развіваць шэраг новых галін. У прыватнасці, інтэрнэт-тэлебачанне.