Лукашэнка сёння выступіць з пасланнем парламенту і народу
Выступ кіраўніка краіны перад абедзвюма палатамі Нацыянальнага сходу пачнецца а 11-й гадзіне.
Як стала вядома напярэдадні, на яго запрошаныя і амбасадары краін Еўрасаюза, якія нядаўна вярнуліся ў Мінск.
Нагадаем, што спярша выступ Аляксандра Лукашэнкі быў запланаваны на 19 красавіка. Аднак за некалькі дзён да яго кіраўнік краіны адправіў пасланне на дапрацоўку. Як паведаміла прэс-служба кіраўніка Беларусі, перапрацоўка тычылася пытанняў прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама знешнепалітычнага курсу краіны.