Лукашэнка выдзеліў таленавітай моладзі 373 мільёны рублёў

На заахвочванне лепшых прадстаўнікоў творчай моладзі і стварэнне ўмоў для развіцця здольнасцяў адораных маладых людзей Аляксандр Лукашэнка выдзеліў 373 млн. рублёў. Аб гэтым паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

З гэтых сродкаў будуць прызначаныя 22 стыпендыі і выплачаныя 34 прэміі. Яшчэ чатыры лаўрэаты міжнародных і нацыянальных конкурсаў атрымаюць гранд-прэміі.