Лукашэнка выказаў спачуванні з нагоды смерці Лепэра

Таксама Аляксандр Лукашэнка паспачуваў кіраўніцтву партыі "Самаабарона Рэспублікі Польшча", якую ўзначальваў Анджэй Лепэр. У сваім звароце беларускі лідар адзначыў, што Лепэр не баяўся адкрыта казаць праўду і за сваю грамадзянскую пазіцыю неаднаразова зазнаваў крытыку з боку палітычных апанентаў, паведамляе БЕЛТА.


Нагадаем, што Лепэра некалькі дзён таму знайшлі мёртвым. Польская пракуратура кажа пра самагубства палітыка.