Лукашэнка задаволены, што беларусы здаюць валюту
27 лістапада кіраўнік краіны прыняў з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Надзею Ермакову.
На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя на валютным рынку Беларусі.
Лукашэнка: "Мне далажылі аб сітуацыі, якая складваецца ў нас на валютным рынку. Павінен сказаць, што рэзкіх фактараў, якія насцярожваюць, у нас сёння няма. За лістапад сітуацыя не толькі стабілізавалася, але, як мне дакладваюць, за 22 дні агульная прапанова замежнай валюты перавысіла попыт на яе прыкладна на 150 мільёнаў долараў, і гэты працэс працягваецца. Гэта сведчыць пра тое, што мы можам і вышэй за 200 мільёнаў па выніках месяца атрымаць перавышэнне прапановы над попытам. Гэта добры паказчык".
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што золатавалютныя рэзервы не зменшыліся і захоўваюцца на ўзроўні 8 мільярдаў долараў.
Фота з архіву ctv.by