Лукашэнка заклікае лекараў не плакацца, а даваць вынік
Пра гэта ён заявіў, калі ў панядзелак наведваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі.
"Хопіць ужо плакацца, што ў нас лекары бедныя. Пара лекарам даваць вынік. Так, павялічым зарплату, аптымізуемся, але і спытаем", — перадае interfax.by словы кіраўніка Беларусі. Па яго словах, і з настаўнікаў, так і з лекараў жалезна спытаюць.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што да 2015 года сістэма беларускай аховы здароўя павінна быць аптымізаваная.
Фота — ctv.by