Лябедзьку дапытаюць па справе аб катаваннях у СІЗА КДБ
Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі 20 ліпеня выклікаюць на допыт у вайсковую пракуратуру.
Палітык паведаміў, што яму патэлефанаваў следчы па асабліва важных справах вайсковай пракуратуры Андрэй Халілаў і сказаў пра неабходнасьць допыту для праверкі інфармацыі аб парушэннях правоў вязняў СІЗА КДБ.
Анатоль Лябедзька расказаў “Радыё Свабода”, што мае намер распавесці там пра тыя падзеі, удзельнікам якіх быў са снежня 2010-га па красавік 2011-га. Разам з тым лідар АГП сумняваецца, што справа аб катаваннях мае перспектывы. Лябедзька перакананы, што адбываецца імітацыя разгляду справы пракуратурай.