Мінск застаўся без цукру

Мінчукі за выходныя дні купілі ў 10 разоў больш цукру, чым звычайна.

Байдак: "У апошнія дні мы атрымоўвалі каля 350 тон цукру штодня. Тым не менш, на сённяшнюю раніцу мы засталіся практычна без цукру. Усё, што паступае на прылаўкі, людзі проста змятаюць. Меры мы прымалі, і сёння меры прымаем. Вагоны ўначы адпраўленыя з цукровых заводаў. На працягу 3-4 дзён мы павінны пагасіць гэты ажыятажны попыт".