Мабільнымі тэлефонамі карыстаецца 6 мільярдаў чалавек

Пра гэта паведамляе абноўленая справаздача шведскай кампаніі Ericsson аб развіцці рынку сувязі і росце трафіку. Праўда, адзначаецца, што рэальная колькасць "мабільных" зямлян — каля 4 мільярдаў 100 мільёнаў чалавек, паколькі многія з'яўляюцца абанентамі некалькіх аператараў.

У канцы мінулага года найбольш новых карыстальнікаў з'явілася ў Індыі, Кітаі, Бразіліі, Інданэзіі і Бангладэш, інфармуе УНІАН.