Маці закапала ў снег немаўля, але хлопчык выжыў

Як паведамляе БелаПАН, 6 снежня 19-гадовая маці выкінула ў снег і закапала сваё паўтарамесячнае дзіця. Яно выжыла цудам: выпадкова шакуючае здарэнне праз акно ўбачыла жанчына, якая дастала хлопчыка са снегу і забрала яго ў кватэру.

На наступны дзень падазраваная была затрыманая міліцыяй. Распачатая крымінальная справа. Жанчына тлумачыць свае дзеянні "пасляродавой дэпрэсіяй" і кажа, што не разумела, што рабіла. Паведамляецца, што летам сёлета яе судзілі за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і наўмыснае пастаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння ВІЧ. Суд прысудзіў штраф і чатыры гады абмежавання волі.

Хлопчык цяпер знаходзіцца ў дзіцячай лякарні, ён не пацярпеў.

Фота — bymedia.net