Магілёўскія даішнікі прыпынілі машыну без кіроўцы

Спярша даішнікі спрабавалі прыпыніць ліхача, які перавысіў хуткасць. Яны гналіся за “Хондай” з уключанымі мігалкамі. Калі ж даішнікі яе абагналі і пачалі прыпыняць, “Хонда”, не спыняючы хуткасці, спярша стукнула іх машыну, а потым урэзалася ў слуп.

Кіроўца спалохаўся наступстваў свайго ўчынку і пералез на заднюю сядушку, паведамляе сайт 222.by. Ніхто з пасажыраў “Хонды” не пацярпеў. З пасажырамі пашкоджанай машыны цяпер разбіраецца следства.