Магілёўскія падаткавікі за 3 месяцы папоўнілі бюджэт на 4,4 млрд рублёў
Такое папаўненне адбылося ў выніку збору падаткаў, пяні і адміністрацыйных штрафаў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Магілёўскага аблвыканкама.
За студзень-сакавік рэвізія прайшла ў амаль 1300 суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Сярод іх было каля 600 арганізацый і больш за 700 індывідуальных прадпрымальнікаў.
У параўнанні з мінулым годам колькасць правераных суб’ектаў скарацілася амаль на 4%. Парушэнні заканадаўства выяўлены ў 96% правераных.