Магілёўцам не ўдалося уратаваць бярозавы гаёк

Нагадаем, што магілёўцы незадаволеныя пабудовай элітнага дома, дзеля якога высякаюць бярэзнік у мікрараёне. Жыхары навакольных дамоў наракаюць, што новы шматпавярховік закрые сонца бліжэйшым "хрушчоўкам". Да таго ж, кажуць яны, з імі ніхто не раіўся. У абарону свайго мікрараёну грамадзяне правялі тры стыхійныя мітынгі, збіралі подпісы пад зваротамі да чыноўнікаў.

Аднак на слуханнях галоўны архітэктар вобласці Дзмітрый Дуднічэнка заявіў, што будаўніцтва прыпыняцца не будзе. Па яго словах, якія перадае Радыё "Свабода", будаўніцтва ідзе ў адпаведнасці з генеральным планам.

На сустрэчу прыйшлі каля сотні жыхароў мікрараёну. Чыноўнікі запэўнівалі іх, што будуць імкнуцца, каб падчас будаўніцтва захаваць як мага болей дрэваў. Пакуль жа, паводле агучаных звестак, спілавана 14 бяроз. Людзі на сустрэчы называлі іншую лічбу — шаснаццаць.

Фота — svaboda.org