Магілёўская міліцыя прапануе "допыт па тэлефоне"
Магілёўцу Аляксандру Дземідаву патэлефанавалі з Ленінскага РАУС і запрасілі на допыт. На патрабаванне даслаць павестку яму прапанавалі "пагутарыць" па тэлефоне
Супрацоўнік міліцыі растлумачыў такую прапанову вялікай занятасцю. І яго можна зразумець. Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", Дземідава ўжо запрашалі на гутарку ў Фрунзенскі РАУС Мінска, растлумачыўшы, што яго мабільнік быў "зафіксаваны" ў раёне Плошчы 19 снежня. Для таго, каб проста абтэлефанаваць усіх уладальнікаў падобных "засвечаных" нумароў, праваахоўнікам прыйдзецца працаваць з павышанай нагрузкай.