Махляры прадавалі пасаду ў ФСБ Расіі за 300 тысяч еўра
У Маскве затрыманыя двое мужчын, якія падазраюцца ў гандлі пасадамі ў органах выканаўчай улады і праваахоўных структурах.
Як паведамляе РІА "Новости", аднаму прадпрымальніку зламыснікі прапаноўвалі купіць пасаду для свайго сына ў цэнтральным апараце ФСБ за 300 тысяч еўра. А нейкаму грамадзяніну з "губернатарскага кадравага рэзерва" прадавалі пасаду губернатара Алтайскага краю за 30 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 1 мільёна долараў).
Таксама вядома, што махляры прапанавалі прадпрымальніку за 4 мільёны рублёў (каля 130 тысяч долараў) заняць пасаду начальніка дэпартамента міністэрства энергетыкі Маскоўскай вобласці і нават паспелі ўзяць аванс — амаль палову згаданай сумы.
Адзін cа зламыснікаў дзейнічаў пад выглядам генерал-палкоўніка ў адстаўцы Службы знешняй выведкі Расіі, другі называў сябе памочнікам кіраўніка адміністрацыі расійскага прэзідэнта.

Фота — ria.ru