Максімальнае павелічэнне аплаты за навучанне складзе 25%

Міністэрства адукацыі рэкамендавала кіраўніцтву вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў не павялічваць кошт навучання больш чым на 25%, паведамляе БелТА.

Мяркуецца, што аплата уздымецца па ўсіх формах навучання -- дзённай, завочнай і вячэрняй.

Нагадаем, што неафіцыйная інфармацыя аб павелічэнні аплаты за навучанне ў Беларусі ўжо з’яўлялася. Тады называлася лічба ў 20%.