"Маладыя дэмакраты" зладзілі калядаванне ў цэнтры Мінску
Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з удзельнікаў калядавання Алег Корбан. Найперш калядоўшчыкі наведалі Камароўскі рынак.
Корбан: "Мы ўжо Камароўскі кірмаш прайшлі. Пасля зайшлі ў чэшскую амбасаду і ў амерыканскую. Цяпер пачынаем абыходзіць офісы грамадскіх арганізацый і вядомых асобаў... Мы хадзілі з музыкай, спявалі песні, вадзілі святочную Казу, Мядзведзя, Ваўка, віншавалі ўсіх з Калядамі. І Каза збірала адмысловыя ахвяраванні".
Корбан кажа, што прадпрымальнікі перадавалі калядоўшчыкам садавіну, гародніну, цукеркі, шакаладкі, ежу, грошы. Большую частку ахвяраванняў плануецца аддаць дзецям з малазабяспечаных сем'яў Міншчыны.