Малітву да Бога міліцыянты расцанілі як лаянку
Затрыманага ўвечары 16 лістапада Аляксандра Макаева асудзілі на 5 сутак арышту.
Аляксандру Кальянаву, затрыманаму разам з ім, далі 175 тысяч рублёў штрафу (5 базавых велічыняў). Такі вырак вынес суд Цэнтральнага раёна Мінску.
Як адзначае праваабарончы сайт "Вясна", грамадскіх актывістаў абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы. Нагадаем, што затрымалі іх на Кастрычніцкай плошчы падчас малітвы за палітвязняў.