Маргелаў: Затрыманне расіян у Мінску — "форменнае бязладдзе"
Старшыня камітэта Савета Федэрацыі РФ па міжнародных справах Міхаіл Маргелаў сёння выступіў з рэзкай ацэнкай факта ўтрымання пад вартай расійскіх грамадзян у Мі
У беларускіх ізалятарах на сёння застаюцца 11 грамадзян Расіі, затрыманых падчас несанкцыянаванай акцыі 19 снежня.
"Той факт, што грамадзяне па-ранейшаму затрыманыя ў Беларусі, з'яўляецца форменным бязладдзем. Гэта нічога пазітыўнага для ўмацавання расійска-беларускіх адносінаў не прынясе", — сказаў Маргелаў.
Паводле яго словаў, Лукашэнка "любіць гуляць з рознымі партнёрамі па-рознаму". "Паглядзім, наколькі паспяхова ў яго гэта атрымаецца", — цытуе Маргелава РІА "Новости".