Маршрутка ў цэнтры Мінска трапіла ў аварыю, ёсць пацярпелыя

Паводле паказанняў сведак, 39-гадовы кіроўца выехаў на скрыжаванне на дазвольны сігнал светлафора. Раптам з боку вуліцы Янкі Купалы на чырвонае святло выляцела таксоўка Renault Laguna. Адбылося сутыкненне, паведамляе AUTO.TUT.BY са спасылкай на прэс-службу ДАІ.

Ад удару маршрутку кінула на бетонную агароджу, 7 пасажыраў атрымалі нязначныя траўмы.

Паводле папярэдніх звестак, абодва кіроўцы былі цвярозыя. Маршрутка ехала па 53-м маршруце, а таксоўка належыць службе 7788.